28.04. 2022 г. у Дварчанскім дзіцячым садзе-базавай школе прайшло
мерапрыемства “Нашы падарожжы па Беларусі” ў рамках інавацыйнага
праекта “ШАГ”. Занятак прайшоў у форме адкрытага мікрафона.
На сустрэчу з вучнямі быў запрошаны педагог-арганізатар Свіслацкага
цэнтра турызму і краязнаўства Міхальчык У.У. Уладзімір
Уладзіміравіч расказаў навучэнцам пра турыстычныя маршруты
Свіслаччыны. Дзецям было вельмі цікава даведацца аб распрацаваных
экскурсійных маршрутах “Кальцо памяці Свіслаччыны”, “ Па слядах
Кастуся Каліноўскага”, “Свіслаччына Тышкевіча”, “Па алеі памяці ў
г.Свіслач” і інш. Уладзімір Уладзіміравіч адказаў на пытанні вучнняў,
што былі зададзены ў ходзе мерапрыемства. Занятак прайшоў
цікава і быў карысны для навучэнцаў.svadebnet.ruknig5.ru