26.02.2022 прайшоў тыдзень беларускай мовы і літаратуры, прысвечаны
Міжнароднаму дню роднай мовы.
Вучнямі школы разам з настаўнікамі і бібліятэкарам была арганізавана
выстава кніг беларускіх пісьменнікаў і паэтаў.
З мэтай выхавання любові і павагі да роднай мовы, падтрымання цікавасці
да яе вывучэння прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная роднай
мове.
З вялікай цікавасцю аднесліся вучні да конкурсу малюнкаў па творах
беларускіх пісьменнікаў, у якім прынялі ўдзел вучні 5-9 класаў.
Пераможцамі конкурсу сталі Мархалюк Валерыя, вучаніца 8 класа,
Славецкі Андрэй, вучань 8 класа і Шчэрбань Мікіта, вучань 9 класа.
Цікава і захапляльна прайшоў конкурс чытальнікаў вершаў беларускіх
паэтаў, прысвечаных роднай мове. Цёплыя, шчырыя , сардэчныя словы
беларускай мовы гучалі з вуснаў дзяцей. Пераможцамі сталі вучаніца 5
класа Чалбышава Ірына (1 месца), Барчэшэн Паліна і Герман
Вераніка,вучаніцы 8 класа, якія занялі другое і трэцяе месцы.
Вучні 5-9 класаў прынялі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых
работ “За што я люблю родную зямлю”, а таксама у конкурсе сачыненняў-
эсэ “Люблю цябе такой, якая ёсць, зямля мая, зямля бацькоў святая!”. У
ходзе гэтых конкурсаў навучэнцы змаглі ўзбагаціць свае веды пра родны
край, прадэманстраваць ужо вядомыя ім звесткі з гісторыі, што
садзейнічала развіццю іх творчых здольнасцей і інтэлектуальных
магчымасцей .
Закончыўся тыдзень правядзеннем літаратурна-музычнай кампазіцыяй
“Песняры зямлі беларускай”. З прэзентацыі вучні паглыбілі свае веды пра
беларускіх асветнікаў. Змаглі праявіць свае творчыя здольнасці, складаючы
сінквейн, прысвечаны мове. . У час правядзення свята гучалі народныя
песні, а таксама песні на словы беларускіх паэтаў. У канцы мерапрыемства
вучні павіншавалі мову – імянінніцу , стварыўшы прыгожыя паштоўкі са
словамі пажадання.
Мерапрыемства прайшло, пакінуўшы цёплыя ўспаміны і незабыўны
след.
Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма
народа без мовы, няма мовы без носьбіта. Нам у спадчыну засталася мова
нашых продкаў - мілагучная і звонкая, песенная і паэтычная, жывая і
непаўторная…
Ільняная і жытнёвая. Сялянская.
Баравая ў казачнай красе.
Старажытная.Ты самая сялянская.
Светлая як травы ў расе.
Вобразная, вольная, пявучая,
Мова беларуская мая!
Пімен Панчанка.
Хай заўсёды гучыць наша беларуская мова, мова роднай зямлі!
svadebnet.ruknig5.ru