У сучасных умовах асаблівую значнасць набывае грамадзянска-патрыятычнае выхаванне навучэнцаў, узрастае роля ўстаноў адукацыі па выхаванні юных грамадзян Рэспублікі Беларусь. Педагагічныя намаганні павінны быць накіраваны на тое, каб вырасціць чалавека творчага і таленавітага, які любіць родных і блізкіх, свой народ, сваю Радзіму, сапраўднага грамадзяніна сваёй краіны. Для дасягнення эфектыўнасці неабходна не толькі даць веды і ўменні, якія садзейнічаюць фарміраванню адпаведных ідэалаў, прынцыпаў і светапогляду, але і развіваць неабходныя асабістыя якасці, духоўны свет дзяцей і вучнёўскай моладзі, каб яны сталі годнымі грамадзянамі сваёй краіны.
Быць грамадзянінам і патрыётам сваёй Радзімы, значыць, мець актыўную грамадзянскую пазіцыю, пісьменна карыстацца сваімі правамі, сумленна і добрасумленна выконваць свае абавязкі. Быць працавітым для падтрымання годнага ўзроўню уласнага жыцця і клапаціцца пра тых, хто мае патрэбу ў тваёй дапамозе і абароне, адчуваць сваю адказнасць і прыналежнасць да мінулага, сучаснасці і будучыні сваёй краіны.
Асноўнае прызначэнне рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Я - грамадзянін Беларусі" заключаецца ў тым, каб на практыцы ствараць умовы і сітуацыі, якія б дазвалялі навучэнцам праяўляць свае патрыятычныя пачуцці і грамадзянскую пазіцыю, спрыялі выхаванню адказнасці за лёс краіны, сваіх блізкіх, сваю ўласную, фармавалі гатоўнасць свядома і актыўна выконваць грамадзянскія абавязкі перад дзяржавай, грамадствам, выконваць і паважаць законы сваёй краіны.svadebnet.ruknig5.ru