У рамках святкавання даты, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы, у нашай установе адукацыі прайшло шэраг мерапрыемстваў. Навучэнцы 1 класа, якія наведваюць карэкцыйныя заняткі ў пункце карэкцыйна-педагагічнай дапамогі таксама далучыліся да святкавання і адправіліся ў “Падарожжа ў загадкавую краіну роднай мовы”, мэтай якога было выхаванне павагі да культуры і традыцый свайго народа, абуджэнне цікавасці навучэнцаў да вывучэння і захавання роднай мовы.
У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з каляндарным святам “Міжнародны дзень роднай мовы”. Дыдактычныя гульні: “Перакладчык”, “Словы-непрыяцелі”, “Падбяры слова”, “Словы сваякі” садзейнічалі развіццю навыкаў словаўтварэння, словазмянення, развівалі граматычны бок мовы навучэнцаў. Узбагаціць слоўнік дзяцей і ўдакладніць сэнс прыказак і прымавак дапамагла гульня-крычалка “Мы цябе ведаем”.
Дзеці з задавальненнем прымалі ўдзел у гульнях, размаўлялі, разважалі, дзяліліся сваімі думкамі і ўражаннямі, што спрыяла актывізацыі пазнавальнай дзейнасці Мерапрыемства мела вялікае агульнаадукацыйнае, выхаваўчае і развіваючае значэнне. Яно не толькі паглыбіла і пашырыла веды об рорднай мове, але і спрыяла пашырэнню кругагляду школьнікаў, развіццю іх творчай актыўнасці, павысіла вучэбную матывацыю да вывучэння мовы.
Любіце родную мову! У ёй наша мінулае, сучаснасць і будучыня!
svadebnet.ruknig5.ru