Няма нічога лепшага, чым зімовым дзяньком праехацца са снежнай горкі на санках ці лядзянках. Гэта і смех, і радасць, і ўмацаванне здароўя. Менавіта так весела правялі свой вольны час у шосты дзень вучні пачатковых класаў.
Эх! Зіма! Зіма! Зіма! Весялей цябе няма. З першым снегам дзеці імкнуцца на вуліцу. Няма нічога весялей, чым пабегаць па сняжку, зляпіць снежную бабу. 25.11.2022 вучні 2 класа з задавальненнем правялі свой вольны час на свежым паветры.