7 красавіка ў школе прайшло мерапрыемства праекта “Школа Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 5-7 класаў. Вучні сталі актыўнымі ўдзельнікамі экалагічнай гульні “Планета – наш агульны дом”.
На працягу гульні дзве каманды адправіліся ў займальнае падарожжа па экалагічных станцыях: “Эрудыт”, “Экалагічныя знакі”, “Народная”, “Творчая”, “Прыродная аптэка”. Станцыя “Эрудыт” утрымлівала пытанні на праверку ведаў па важных экалагічных праблемах. На станцыі “Народная” дзецям было прапанавана суаднесці народныя прыкметы. На пройдзеных станцыях вучні паказалі добрыя тэарэтычныя веды аб мерах захавання навакольнага свету. Свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці навучэнцы праявілі ў час праходжання станцый “Творчая”, “Экалагічныя знакі”. У ходзе гульні дзяўчынкі і хлопчыкі ацанілі вынікі ўзаемадзеяння людзей з прыродай, атрымалі прадстаўленне аб рацыянальным ўзаемадзеянні чалавека з прыродай, праявілі здольнасці і веды ў сферы аховы навакольнага асяроддзя.
Гульня прайшла цікава і плённа. Яна спрыяла павышэнню ўзроўню экалагічнай культуры навучэнцаў. Школьнікі пагадзіліся з меркаваннем, што для таго, каб захаваць жывую прыроду, трэба яе вывучаць і любіць.
Святлана Маер,
класны кіраўнік 7 класа
svadebnet.ruknig5.ru