24 лютага ў школе прайшло мерапрыемства праекта “Школа
Актыўнага Грамадзяніна” для навучэнцаў 5-7 класаў. Вучні сталі
актыўнымі ўдзельнікамі
дыялогу “Маладзёжныя субкультуры:
самавызначэнне ці пратэст?” Вызначыўшы значэнне паняцця
“субкультура”, навучэнцы азнаёміліся з існуючымі нефармальнымі
моладзевымі аб’яднаннямі дэструктыўнай накіраванасці.
На мерапрыемстве прысутнічала Саўко А.А, першы сакратар
раённага камітэта ГА “БРСМ”, якая пазнаёміла навучэнцаў з значэннем
моладзі ў сацыяльна-дэмаграфічнай структуры і грамадска- палітычным
жыцці грамадства. Асноўнымі напрамкамі работы БРСМ з’яўляюцца:
-
фарміраванне грамадзяніна-патрыёта;
-
захаванне традыцый пераемнасці маладзёжнага руху РБ;
-
уцягванне юнакоў і дзяўчынак у сацыяльна - значныя справы.
Дадзенае мерапрыемства садзейнічала выхаванню культуры зносін
навучэнцаў, фарміраванню павагі да нацыянальнай культуры,
традыцый.
У час дыялогу кожны з прысутных выказваў сваё
меркаванне, што можна стаць дастойным грамадзянінам сваёй
дзяржавы, выконваючы яе законы і прытрымліваючыся яе традыцый.
svadebnet.ruknig5.ru