Дзе бы мы ні жылі, на якой бы мове ні размаўлялі, Беларусь –
наша адзіная Радзіма. Аднак у кожнага чалавека ёсць яшчэ і свой,
самы любімы і дарагі для яго сэрца куток зямлі, дзе ён першы раз
усміхнуўся, упершыню ўбачыў святло сонца, зрабіў першыя крокі,
сказаў першае слова. Гэта месца – горад, мястэчка, ці вёска –
непараўнальнае ні з чым іншым. Гэта яго пачатак жыцця, Малая
Радзіма.
У Дварчанскім дзіцячым садзе - базавай школе 22 снежня
2021г. прайшло мерапрыемства праекта “Школа Актыўнага
Грамадзяніна” для навучэнцаў 5-7 класаў. Вучні сталі актыўнымі
ўдзельнікамі вуснага часопіса “Мая малая радзіма ўчора, сёння,
заўтра”.
У ходзе мерапрыемства навучэнцы прысвяцілі свайму
роднаму кутку цёплыя, ласкавыя, пяшчотныя словы. Гаворка ішла
аб выдатных людзях, якія пражываюць у аг. Пацуі і навакольных
вёсках, аб гаспадарцы ААТ «Акр-Агра», пра прыгажосць
навакольнай прыроды, пра славутасці сваіх родных мясцін. У час
праходжання квэста вучні ўспомнілі мінулае малой радзімы,
абмеркавалі дасягненні сучасных дзён, паспрабавалі ўявіць свой
аграгарадок у будучым. Рабяты выдатна выканалі ўсе заданні,
паказалі сваё ўменне працаваць у камандзе. Вынікам работы сталі
праекты “Малая радзіма заўтра”.
Маер С.М., класны кіраўнік 7 класа
svadebnet.ruknig5.ru