Школа…
Якім цяплом, якім святлом, якою пяшчотаю і радасцю напаўняецца сэрца кожнага,
калі ён чуе гэтае простае слова. Усё наша жыццё звязана са школай. Першы ўрок, першая
дзясятка, першы цёплы позірк, кінуты на цябе аднакласніцай…Чым старэйшымі мы
становімся, тым бліжэй нам усё тое, што звязана са школаю. Ты пачынаеш разумець усё
тое, што ёсць у цябе. Усё гэта дала табе менавіта яна – твая школа. Гэта яна навучыла цябе
чытаць і пісаць, рашаць задачы, якія з кожным годам станавіліся ўсё больш складанымі.
Гэта яна адкрыла перад табою тысячы дарог і дапамагла выбраць адну.
27.10.2021 у Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе ў рамках інфармацыйна-
адукацыйнага
праекта “ШАГ” прайшоў занятак “Наша школа праз 10 год”.
Мерапрыемства прайшло ў форме адкрытага мікрафона.
Вучні 5-7 класаў здзейснілі падарожжа па старонках віртуальнага музея школы.
Навучэнцам было цікава даведацца больш падрабязна аб гісторыі школы, яе знакамітых
выпускніках. Сярод выпускнікоў школы – людзі самых розных прафесій. Вучоныя і
ваенныя, медыкі і інжынеры, настаўнікі і праграмісты – усе яны прыносяць карысць
нашай Радзіме, праслаўляюць родную школу стараннай працай і глыбокімі ведамі.
Вучні школы з задавальненнем прынялі ўдзел у віктарыне “Родная школа”,
паўдзельнічалі ў стварэнні віншавальнай паштоўкі. Кожны з навучэнцаў напісаў свае
пажаданні школе, настаўнікам.
Настаўнікі нашай школы імкнуцца фарміраваць у вучняў правільнае разуменне такіх
асноўных нацыянальных каштоўнасцей, як чалавечнасць, патрыятызм, працалюбства,
дапамагаюць ім пазнаць таямнічы свет прыроды, мастацтва. Любоў да Радзімы, роднай
вёскі, людзей, жаданне праслаўляць і абараняць сваю краіну – гэта і ёсць аснова чалавека-
патрыёта, сапраўднага грамадзяніна. І гэта ўсё пачынаецца са школы… Школа - гэта
месца, дзе вучаць быць шчаслівым!
Т.Славецкая, класны кіраўнік 6 класа
Дварчанскага дзіцячага сада – базавай
школы Свіслацкага раёна
svadebnet.ruknig5.ru