Аляксандр Аутка сустрэўся з калектывам Дварчанскага дзіцячаса сада-базавай
школы. Удзел у размове прынялі намеснік старшыні райвыканкама Юрый
Кулікоў і загадчык аддзела па ідэалагічнай рабоце, культуры і справах моладзі
райвыканкама Ірына Паўлючэня. Тэма размовы – абмеркаванне праекта
змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю. Аляксандр Віктаравіч пазнаёміў
аўдыторыю з парламентскай дзейнасцю, тымі заканадзеючымі актамі, над якімі
яму, як намесніку старшыні Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, давялося
працаваць. Дэпутат прывёў прыклады міжнароднага вопыту ўнясення паправак у
Асноўны Закон многіх дзяржаў. У праекце новай рэдакцыі Канстытуцыі,
вынясеным на ўсенароднае абмеркаванне, зроблены акцэнт на захаванне
сацыяльных ільгот і гарантый, что падкрэслівае сацыяльны напрамак нашай
краіны. Актуальным новаўвядзеннем праекта Канстутуцыі дэпутат назваў
замацаванне ў ёй такіх грамадскіх каштоўнасцей, як захаванне гістарычнай
праўды і памяці пра гераічны подзвіг беларускага народа ў гады Вялікай
Айчыннай вайны. Шмат навізны прапанавана адносна выбарчай сістэмы.
Удзельнікі сустрэчы маглі выказаць свае меркаванні адносна зместу
праекта Асноўнага Закона, а таксама магчымасць прапаноў па яго ўдасканаленні.
В.Балюк, бібліятэкар Дварчанскага дзіцячага
сада – базавай школы Свіслацкага раёна
сада – базавай школы Свіслацкага раёна
svadebnet.ruknig5.ru