Напярэдадні святкавання 77-й гадавіны Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай
вайне ў школьнай бібліятэцы падрыхтавана выстава кніг “Подзвігу народа
жыць ў вяках”. Азнаёміўшыся з выставай, вы даведаецеся пра гарады-героі і
мемарыяльныя комплексы. Прачытаўшы ўспаміны герояў вайны і дзяцей
вайны, даведаецеся пра жахі і страх, які яны перажылі. Мастацкая літаратура
дапаможа нам ніколі не забываць, якой цаной нам дасталася Перамога.
Выстава паслужыць яшчэ адным напамінам аб гераічным мінулым
нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.