Традыцыйна ў нашай дашкольнай групе праводзяцца выставы дзіцячай творчасці. Не прайшла бокам, і цудоўная пара восені, якая натхняе сваёй яркасцю і разнастайнасцю фарбаў на ўвасабленне выдатных творчых ідэй.
З 06.11.2023 г. па 15.11.2023 г. прайшла выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу на тэму “Дзівосы восені”, у якой прынялі ўдзел дзеці і бацькі нашай дашкольнай групы.
Мэтай выставы стала далучэнне бацькоў у выхаваўча-адукацыйны працэс нашай групы, развіццё мастацка-эстэтычнага ўспрымання, а таксама далучэнне дзяцей да прыроды. Назапашванне ведаў пра навакольны свет, развіццё іх творчых здольнасцяў.
У сваіх працах удзельнікі выкарыстоўвалі розныя прыродныя матэрыялы: жалуды, лісце, сухацветы, галінкі, мох, гародніну, ягады і інш. На выставе былі прадстаўлены лясныя кампазіцыі, гульнявыя сітуацыі, цацкі. У кожнай працы прасочвалася творчая індывідуальнасць і фантазія кожнага дзіцяці. Усе працы арыгінальныя, непаўторныя і цікавыя.
Удзел сем’яў у конкурсах вырабаў з прыроднага матэрыялу ўзбагачае сямейны вольны час, і аб’ядноўвае дзяцей і дарослых у агульных справах. У выніку ў дзяцей выхоўваецца працавітасць, акуратнасць, увага да блізкіх, павага да працы. Гэта пачатак патрыятычнага выхавання, любові да роднага краю, навакольнага нас асяроддзя.
Займаючыся з дзецьмі вырабам розных вырабаў, дарослы аказвае вялікі ўплыў на гарманічнае развіццё яго асобы, да таго ж час, праведзены разам з бацькамі, неацэнны!