28 верасня выхаванцы дашкольнай групы разам з выхавальнікам, Станкуць Марынай Аляксандраўнай і памочнікам выхавацеля, Мархаюк Таццянай Барысаўнай, здзейснілі чарговую прагулку па вуліцах свайго аграгарадка Пацуі.
Мэта: працягваць знаёміць дзяцей з нашай малой Радзімай, убачыць прыгажосць прыроды аграгарадка.
На прагулцы дзеці даведаліся назву вуліцы, разглядзелі якія дамы пабудаваны на гэтай вуліцы, пазнаёміліся з будынкам сацыяльнага прызначэння.
Пасля прагулкі праводзілася гутарка-абмеркаванне, дзе дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі.