У 2016 г. - рэарганізавана ў ДУА " Навучальна-педагагічны комплекс Дварчанскі дзіцячы сад-базавая школа".
З верасня 2022 г. мае назву ДУА "Дварчанская базавая школа"
Сёння ў Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе працуе 15 настаўнікаў і 2 выхавацелі дашкольнай групы, з іх 6 - выпускнікі школы. У школе навучаюцца 32 вучня і 10 выхаванцаў дашкольнай групы.
Сфарміравана 1 дашкольная група і 9 класаў.
1 ступень навучання (1 – 4 класы) – 12 вучняў
2 ступень навучання (5 – 9 класы) – 20 вучняў
У школе абсталяваны: • 9 вучэбных кабінетаў • камп’ютарны клас на 5 рабочых месцаў • спартыўная зала • майстэрня тэхнічнай працы • бібліятэка • сталовая • гістарычна-краязнаўчы музей • кабінет дэфекталогіі
Школа працуе над вырашэннем наступных задач:
1. Працягваць работу па павышэнні якасці адукацыі праз: - забеспячэнне эфектыўнасці кожнага ўрока, факультатыўных заняткаў, заняткаў у дашкольнай групе; - стварэнне умоў для развіцця і рэалізацыі творчага патэнцыяла адораных дзяцей; - стварэнне ўмоў праз задавальненне адукацыйных запытаў вучняў з паніжанай матывацыяй да навучання; - прадастаўленне якасных дадатковых паслуг, арганізацыя платных курсаў па падрыхтоўцы да цэнтралізаванага тэсціравання і здачы дзяржаўных экзаменаў.
2. Працягваць работу па стварэнні ўмоў для паспяховай сацыялізацыі навучэнцаў і выхаванцаў дашкольнай групы у працэсе фарміравання вядучых якасцяў асобы праз: - уключэнне іх у змястоўную занятасць, практычную пазітыўную дзейнасць; - узмацненне ролі грамадзянска-патрыятычнага і прававога выхавання.
3. Працягваць работу па забеспячэнні ўзаемадзеяння школы з соцыумам па пытаннях выхавання і навучання дзяцей, стварэння здароўезберагаючага асяроддзя, рэалізацыі комплексу мер па сацыяльнай абароне дзяцінства праз: - выкарыстанне актыўных форм работы з бацькамі; - умацаванне ўзаемасувязей з сям’ёй і грамадскасцю праз прыцягненне да правядзення мерапрыемстваў у шосты дзень школьнага тыдня, кантролю за арганізацыяй вольнага часу навучэнцаў у вячэрні час; - прыцягненне бацькоў і грамадскасці да работы па папярэджанні супрацьпраўных дзеянняў у вучнёўскім асяроддзі.
4. Працягваць работу па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы школы праз: - выкананне рамонтна-будаўнічых работ гаспадарчых спосабам; - прыцягненне пазабюджэтных і спонсарскіх сродкаў.