9 Мая – Дзень Перамогі – адно з самых важных свят для нашай краіны. У мінулым засталіся кроў, боль, пакуты, страты… Дзень Перамогі падарыў сучаснікам і нашчадкам разуменне каштоўнасці жыцця і мірнага неба над галавой. Гісторыю кожнай беларускай сям'і закранула вайна. Памяць аб страшнай трагедыі і Вялікай Перамозе не можа згаснуць.
6 мая 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 77-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і акцыі
“30 дней до Победы” для навучэнцаў 5-9 класаў у школьным музеі была праведзена тэматычная экскурсія “Дарогамі вайны”. Пад час экскурсіі дзеці пазнаёміліся з падзеямі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай мясцовасці, з успамінамі тых, хто перажыў вайну. Асаблівая ўвага была нададзена памяці нашых землякоў, якія змагаліся на франтах Вялікай Айчыннай вайны.