Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Акцыя "Сэлфі ў музеі"

Акцыя "Сэлфі ў музеі"
17 мая ў рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі ў школьным музеі прайшла акцыя "Сэлфі ў музеі".
*

У рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі

У рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі
16 мая навучэнцы школы актыўна прынялі ўдзел у акцыі "З гісторыі аднаго экспаната". Удзельнікі мерапрыемства распавядалі пра экспанаты, якія іх найбольш зацікавілі.
*

Сведкі даўніны

Сведкі даўніны
16 мая ў рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі ў школьным музеі для выхаванцаў дашкольнай групы прайшло мерапрыемства "Сведкі даўніны". Дзеці пазнаёміліся з асноўнымі экспазіцыямі музея, актыўна адгадвалі загадкі пра музейныя экспанаты і знаходзілі іх у музеі.
*

У рамках Тыдня музеяў ўстаноў адукацыі

У рамках Тыдня музеяў ўстаноў адукацыі
15 мая ў 9 класе ў школьным музеі прайшоў урок гісторыі Беларусі па тэме "Наш край у другой палове 40-х гг. ХХ ст.- пачатку ХХІ ст."
*

Акцыя "Сімвалы дзяржавы"

Акцыя "Сімвалы дзяржавы"
Напярэдадні Дня Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь валанцёрскі атрад "Твори добро" правёў акцыю "Сімвалы дзяржавы"
*

Экскурсія ў школьным музеі да Дня Перамогі

Экскурсія ў школьным музеі да Дня Перамогі
8 мая для навучэнцаў пачатковых класаў была праведзена тэматычная экскурсія "Дарогамі вайны"
*

Забава ў дашкольнай групе “Дзень Перамогі – свята нашых дзядоў.”

Забава ў дашкольнай групе   “Дзень Перамогі – свята нашых дзядоў.”

Дзень Перамогі адно з самых ушанаваных святаў у нашай краіне.

9 мая 1945 года сыходзіць усё далей і далей ад нас, але мы па-ранейшаму памятаем, якім коштам дасталася гэтая перамога нашаму народу, як кахалі, бераглі і абаранялі сваю Радзіму нашы продкі, нашы бацькі і дзяды. Нельга, каб нашыя дзеці забываліся пра гэта.

*

Экскурсія "І памятаць страшна, і забыць нельга"

Экскурсія "І памятаць страшна, і забыць нельга"
4 мая для навучэнцаў старэйшых класаў у школьным музеі прайшла экскурсія "І памятаць страшна, і забыць нельга". Экскурсаводы пазнаёмілі навучэнцаў з падзеямі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў мікрараёне школы.
*

У школьным музеі прайшла квэст- гульня ў рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі

У школьным музеі прайшла квэст- гульня ў рамках Тыдня музеяў устаноў адукацыі
29 сакавіка для навучэнцаў старэйшых класаў прайшла квэст- гульня "Пазнай сваю малую радзіму". У час гульні дзеці ажыццявілі падарожжа па станцыях: "Родная вёсачка", "Побыт і народныя промыслы","Вядомыя людзі","Мясцовыя помнікі", "Свіслаччына ў гады вайны". Дзеці адказвалі на пытанні віктарыны,суадносілі падзеі Вялікай Айчыннай вайны, разгадвалі загадкі пра музейныя экспанаты і знаходзілі іх у музеі. Падарожжа прайшло цікава і пазнавальна.
*

Экскурсія "Школьны музей запрашае" для вучняў Навадворскай СШ

Экскурсія "Школьны музей запрашае" для вучняў Навадворскай СШ
29 сакавіка школьны музей наведалі вучні Навадворскай СШ.Кіраўніком музея была праведзена аглядная экскурсія, у час якой навучэнцы пазнаёміліся з экспазіцыямі музея:"Этнаграфічны куток", "Афганская вайна", "Вялікая Айчынная вайна", "З гісторыі ААТ"Акр-Агра".
Гліняны і драўляны посуд, даўнія прадметы хатняга побыту, вышываныя рушнікі, нацыянальная вопратка - чаго толькі няма ў этнаграфічным кутку. Таксама вучні пазнаёміліся з падзеямі, якія адбываліся ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі нашай мясцовасці, з успамінамі тых, хто перажыў вайну.
*

Квэст-гульня ў рамках дэкады «Афганістан у лёсах нашых землякоў»

Квэст-гульня ў рамках дэкады «Афганістан у лёсах нашых землякоў»
У рамках рэспубліканскай дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсах нашых землякоў» 17 лютага ў 8 класе прайшла квэст-гульня “Далёкае эха Афганскай вайны”. Дзяўчынкі паслядоўна прайшлі наступныя станцыі: “Старонкі Афганскай вайны”, “Афганская вайна ў лічбах”, “Свіслаччына і вайна 1979-1989гг. ”, “Мы помнім”, разгадаўшы ключавы выраз гульні «Нужно за мир стоять – войне не бывать!».
*

Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсе нашых землякоў»

15 лютага ў рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсе нашых землякоў» у школьным музеі для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла тэматычная экскурсія “Афганская вайна 1979-1989гг.”

   Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсе нашых землякоў»
   Дэкада грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсе нашых землякоў»
*

Тэматычная экскурсія "Дарогамі Афганістана"

Тэматычная экскурсія "Дарогамі Афганістана"
У школьным музеі для навучэнцаў 1-4 класаў прайшла тэматычная экскурсія, прысвечаная падзеям вайны 1979-1989гг. ў Афганістане.
Назад 1 2 3 4 5 Вперед


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
Праздники Беларуси

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений