Дзень Перамогі адно з самых ушанаваных святаў у нашай краіне.
9 мая 1945 года сыходзіць усё далей і далей ад нас, але мы па-ранейшаму памятаем, якім коштам дасталася гэтая перамога нашаму народу, як кахалі, бераглі і абаранялі сваю Радзіму нашы продкі, нашы бацькі і дзяды. Нельга, каб нашыя дзеці забываліся пра гэта.
Напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў нашай дашкольнай групе прайшло мерапрыемства “Дзень Перамогі – свята нашых дзядоў.”
Мэта: выхаванне ў дзяцей дашкольнага ўзросту маральна - патрыятычных якасцяў і пачуццяў гонару за сваю Радзіму.
Дзеці чыталі вершы, спявалі песні ваенных гадоў, правялі эстафеты. Выхавальнік і настаўнік гісторыі пазнаёмілі дашкольнікаў са знакамі Перамогі.
svadebnet.ruknig5.ru