У рамках Тыдня беларускай мовы 21 верасня навучэнцы 3-8 класаў наведалі школьны музей. Кіраўніком музея была праведзена экскурсія “Аб родным краі, роднай мовай”. Гліняны і драўляны посуд, даўнія прадметы дамашняга побыту, вышываныя рушнікі, нацыянальная вопратка — чаго толькі няма ў этнаграфічным кутку!
Дзецям заўседы цікава паспрабаваць пакруціць кола самапрадкі, патрымаць бёрда кроснаў. Цікава ім і трымаць у руках сапраўдныя самапраныя рэчы, і «біць масла» сапраўднай маслабойкаю. Хіба без усяго гэтага можна было б знаёміць дзяцей з традыцыйным побытам продкаў?
svadebnet.ruknig5.ru