Інфармацыйная гадзіна
“Афганская вайна 1979-1989гг.
Хроніка. Падзеі. Факты”
15 лютага мы адзначаем памятную дату – Дзень памяці воінаўінтэрнацыяналістаў, – якая прымеркавана да дня вываду абмежаванага
кантынгенту савецкіх войск з Афганістана.Вось ужо прамінулі трыццаць тры
гады, як 15 лютага 1989 года мост памежнай ракі Амудар’я пад Тэрмезам
перайшоў апошні савецкі салдат з абмежаванага кантынгенту войск у
Афганістане. Скончылася вайна, якая працягвалася 9 гадоў, 1 месяц і 21
дзень, дзе нашы ваеннаслужачыя, праяўляючы мужнасць, самаадданасць,
добрасумленна выконвалі свой салдацкі абавязак і інтэрнацыянальны доўг.
Беларусь заўсёды будзе памятаць салдат і афіцэраў, якія прайшлі праз
суровыя выпрабаванні, праявілі адвагу ў гарачых кропках планеты.
14 лютага ў школе была адкрыта дэкада грамадзянска-патрыятычных
спраў “Афганістан у лёсе нашых землякоў”. Для навучэнцаў 6-9 класаў была
праведзена інфармацыйная гадзіна “Афганская вайна 1979-1989гг. Хроніка.
Падзеі. Факты”. У ходзе мерапрыемства настаўнік гісторыі пазнаёміла
прысутных з гісторыяй і этапамі вайны, дзеці зачытвалі патрыятычныя
вершы, прысвечаныя тым, хто выконваў свой інтэрнацыянальны абавязак у
Афганістане. У час правядзення дэманстраваліся фота і відэаматэрыялы аб
падзеях Афганскай вайны, удзельнікамі якой былі і выпускнікі нашай школы.
Былі названы імёны землякоў, якія загінулі ў гэтай вайне. Памяць усіх
загінуўшых у Афганскай вайне была ўшанавана хвілінай маўчання.
Маер С.М., кіраўнік клуба “Радзіма”
svadebnet.ruknig5.ru