Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Інфармацыйная гадзіна “Памяці ахвяр Халакосту”

27 студзеня ў Беларусі, як і ва ўсім свеце, адзначаюць Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту. Гэты Дзень быў заснаваны 1 лістапада 2005 года на 60-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН (рэзалюцыя 60/7 “Памяць пра Халакост”) і штогод адзначаецца ў дзень вызвалення савецкімі войскамі ў 1945 годзе найбуйнейшага нацысцкага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым-Біркенаў. Сёння пад гэтым тэрмінам разумеюць масавае знішчэнне розных сацыяльных і этнічных груп падчас існавання нацысцкай Германіі.

Трагедыя Халакосту не абышла наш раён. У лістападзе 1941г. было створана гета ў Свіслачы. 1 лістапада 1942 г. усіх, хто застаўся жывым (1536 старых і малых, жанчын і дзяцей), фашысты расстралялі ва ўрочышчы Вішаўнік. Памятаць аб трагедыі – наш чалавечы абавязак.

24 студзеня для навучэнцаў 6-8 класаў праведзена інфармацыйная гадзіна “Памяці ахвяр Халакосту”. У ходзе мерапрыемства вучні пазнаёміліся з асноўнымі паняццямі, звязанымі з трагедыяй Халакосту, даведаліся пра шматлікія ахвяры фашызму, пра жорсткае знішчэнне яўрэйскага народа ў лагерах смерці, гета. Увазе прысутных быў прадстаўлены відэафільм “Они убивали ангелов”.

Вучні ўшанавалі хвілінай маўчання памяць ахвяр генацыду. У заключэнне мерапрыемства былі абмеркаваны словы І.Баўэра, даследчыка Халакосту: “Памяць пра Халакост неабходна, каб нашы дзеці ніколі не былі ахвярамі, катамі ці раўнадушнымі назіральнікамі”.

С.М. Маер, настаўнік гісторыі
Інфармацыйная гадзіна “Памяці ахвяр Халакосту”
Інфармацыйная гадзіна “Памяці ахвяр Халакосту”
Інфармацыйная гадзіна “Памяці ахвяр Халакосту”
Інфармацыйная гадзіна “Памяці ахвяр Халакосту”
svadebnet.ruknig5.ru
Уважаемый посетитель, Вы зашли на как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.
 

Комментарии: (0)

Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
Праздники Беларуси

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений