Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Квэст-гульня “Па старонках школьнага музея ”


Наведванне музея – выдатная ідэя, каб цікава і пазнавальна правесці час. А калі сумясціць музей і квэст, то гэта ператворыцца ў сапраўдную прыгоду!

4 лістапада ў школьным музеі для навучэнцаў, якія наведваюць лагер “Сонейка”, была праведзена квэст-гульня “Па старонках школьнага музея”. Дадзены квэст – музейная камандная гульня з паслядоўным праходжаннем этапаў, якія складаюцца з некалькіх заданняў. Выкананне кожнага папярэдняга задання дае магчымасць перайсці на наступны этап гульні. Галоўная задача кожнай каманды – разгадаць ключавы выраз гульні “Мой родны кут, як ты мне мілы!..”. У час мерапрыемства кожнае звяно ажыццявіла падарожжа па станцыях: “Прадметы даўніны далёкай”, “Сімволіка Свіслацкага краю ”, “З гісторыі школы”, “Свіслаччына ў гады вайны”. Пытанні і заданні, звязаныя з гісторыяй родных мясцін і школы, сталі асноўным зместам распрацаванага мерапрыемства. Выхаванцы адказвалі на пытанні віктарыны,складали гексы, малявалі, суадносілі падзеі вайны і даты, адгадвалі загадкі пра музейныя экспанаты і знаходзілі іх у музеі.

Вывучэнне гісторыі малой радзімы пашырае і ўзбагачае нашы веды аб родных мясцінах, абуджае цікавасць і любоў да роднага краю і яго гісторыі, дапамагае больш поўна адчуць і ўсвядоміць сувязь гісторыі з жыццём. Але гэтую цікавасць трэба выхоўваць. Менавіта квэст-гульня спрыяе гэтаму, дзякуючы сваёй інтэрактыўнасці і магчымасці максімальна ўцягнуць навучэнца, зрабіць яго не пасіўным слухачом, а актыўным удзельнікам падзей.
Квэст-гульня “Па старонках школьнага музея ”
Квэст-гульня “Па старонках школьнага музея ”
Квэст-гульня “Па старонках школьнага музея ”
Квэст-гульня “Па старонках школьнага музея ”
Квэст-гульня “Па старонках школьнага музея ”
Квэст-гульня “Па старонках школьнага музея ”
svadebnet.ruknig5.ru
Уважаемый посетитель, Вы зашли на как незарегистрированный пользователь.
Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

Другие новости по теме

 

Комментарии: (0)

Информация
Комментировать статьи на нашем сайте возможно только в течении 30 дней со дня публикации.


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
Праздники Беларуси

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений