09.12.2021г. вучні 6 класа Дварчанскага дзіцячага сада –
базавай школы прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Максім
Багдановіч. Жыццё і творчасць”, прысвечаным 130-годдзю з
дня нараджэння паэта. Свята прайшло ў Пацуеўскай сельскай
бібліятэцы.
Дзеці чыталі вершы, адказвалі на пытанні віктарыны,
падрыхтаваныя настаўніцай беларускай мовы і літаратуры
Славецкай Т. У. , а таксама здзейснілі віртуальнае падарожжа
па мясцінах Максіма Багдановіча. У зале гучалі задушэўныя
песні, створаныя на словы паэта. Навучэнцы даведаліся шмат
цікавых звестак з жыцця класіка, яго заслузе ў беларускай
паэзіі.
Галоўнай мэтай цэльнай натуры Максіма Багдановіча было
служэнне Беларусі, беларускаму народу, літаратуры, мове і
культуры.
Мерапрыемства прайшло, пакінуўшы цёплыя ўспаміны і
незабыўны след у памяці прысутных.
svadebnet.ruknig5.ru