Для пашырэння ведаў пра правілы здаровага харчавання з васьмікласнікамі была праведзена гульня-віктарына “Сакрэты здаровага харчавання”.
Дзяўчынкі ўзгадалі пра значэнне вітамінаў у жыцці чалавека, адзначылі, на якія асноўныя групы яны дзеляцца і ў якіх прадуктах змяшчаецца іх найбольшая колькасць. Дзеці паспрабавалі скласці піраміду харчавання і размясціць прадукты ў залежнасці ад карысці, якую яны прыносяць арганізму чалавека, ажыццявілі падарожжа па станцыях.
У ходзе правядзення класнай гадзіны дзеці ўсвядомілі важнасць ужывання карыснай для здароўя ежы. Мерапрыемства спрыяла фарміраванню ў школьнікаў навыкаў здаровага ладу жыцця.