13 красавіка ў Дварчанскай базавай школе з мэтай павышэння тэарэтычнай і практычнай падрыхтаванасці педагогаў, якія выконваюць абавязкі класных кіраўнікоў, па выкарыстанні новых метадаў і эфектыўных формаў арганізацыі выхаваўчай работы па рабоце з сям'ёй прайшло пасяджэнне метадычнага аб'яднання класных кіраўнікоў па тэме "Узаемасупрацоўніцтва: навучэнцы - бацькі - установа адукацыі".
Былі абмеркаваны наступныя пытанні:
1.Нарматыўна-прававая аснова ўзаемадзеяння ўстаноў адукацыі з сям'ёй.(Маер С.М.)
2.Сучасныя формы работы з бацькамі.(Вайцяхоўская Н.І.)
3.Выкарыстанне інавацыйных форм і метадаў работы з законнымі прадстаўнікамі пры рэалізацыі праекта "Бацькоўскі ўніверсітэт".(Ярашук Г.С.)
Удасканаленне работы з сем'ямі,у якіх выхоўваюцца непаўналетнія, прызнаныя ў сацыяльна небяспечным становішчы.( Славацкая Т.У.)
Класным кіраўніком 8 класа Маер С.М. быў праведзены майстар-клас "Актыўныя і інтэрактыўныя метады і прыёмы з навучэнцамі і іх бацькамі па ўмацаванні нацыянальных і сямейных традыцый"
svadebnet.ruknig5.ru