2 красавіка адзначаецца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Беларусі і Расіі Аляксандр Лукашэнка і Барыс Ельцын падпісалі ў Маскве Дагавор “Аб утварэнні Супольнасці Расіі і Беларусі”. А ўжо праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор “Аб Саюзе Беларусі і Расіі”, які даў новы імпульс працэсу ўсеагульнай інтэграцыі дзвюх дзяржаў.
З таго часу гэты дзень адзначаецца як Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі, праводзіцца мэтанакіраваная работа па будаўніцтве новага саюза.
3 красавіка ў школе для старэйшых класаў прайшла інфармацыйная гадзіна, прысвечаная Дню яднання народаў Беларусі і Расіі. Вучні пазнаёміліся з гісторыяй правядзення гэтага значнага для рускага і беларускага народаў дня, адзначылі, што агульнае і адрознае паміж дзвюма краінамі, а таксама пакінулі свае пажаданні для далейшага развіцця Беларусі і Расіі.
svadebnet.ruknig5.ru