З мэтай фарміравання ў вучняў ведаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, аб трагедыі Хатыні, выхавання адказнасці за будучыню сваёй Радзімы ва ўстанове адукацыі для навучэнцаў старэйшых класаў 22 сакавіка прайшоў адзіны ўрок «Аб чым звоняць званы Хатыні?». У час мерапрыемства вучні пазнаёміліся з вынікамі расследавання Генеральнай пракуратурай Беларусі крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і пасляваенны перыяд, з інфармацыяй аб дапаўненні «Хатынскага спіса», успомнілі назвы вёсак раёна і вобласці, якія падзялілі лёс Хатыні, здзейснілі віртуальную экскурсію ў мемарыяльны комплекс «Хатынь». Выказванні навучэнцаў у канцы ўрока паказалі, што яны не засталіся безуважнымі да трагедыі, што адбылася ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
svadebnet.ruknig5.ru