У дашкольнай групе з 26 па 30 верасня прайшоў тэматычны
тыдзень “Восень. Сезонныя змяненні ў прыродзе”.
Мэта: пашырэнне уяўленняў дзяцей аб пары года восені,
восеньскіх з’явах, аб працы дарослых восенню; паўтарэнне восеньскіх
месяцаў; выхаванне беражлівых адносін да прыроды. Развіццё ўменняў
заўважаць прыгажосць восеньскай прыроды, весці назіранне за
надвор’ем. Развіццё эстэтычнага густу выхаванцаў, беражлівых і
свядомых адносін да навакольнага асяроддзя.
На працягу тэматычнагавосеньскімі зменамі ў прыродзе.
На выяўленчым мастацтве малявалі лісточкі, якія пагубілі дрэвы,
галінку рабіны, працавалі з кніжкамі-размалёўкамі “Восень”.
На развіцці маўлення і культуры маўленчых зносін вучыліся
складаць апісальныя расказы пра залатую восень, слухалі вершы
вядомых паэтаў. На занятках па пазнавальным развіцці разглядалі
ілюстрацыі, даведаліся, як звяры рыхтуюцца да зімы. Былі праведзены
гутаркі “Чараўніца - восень”, “Восень - работ восем”, “Што нам восень
падарыла”, “Восень залатая” і іншыя. У час гутарак абагульнілі і
сістэматызавалі ўяўленні аб характэрных прыкметах восені. Дзеці
разглядалі восеньскія пейзажы, успаміналі народныя прыметы,
знаёміліся з прыказкамі.
У гульнявой дзейнасці вывучылі новыя рухомыя гульні,
карагодныя і пальчыкавыя. Для самастойнай дзейнасці дзяцей былі
прапанаваны настольна-друкаваныя гульні па дадзенай тэме тыдня,
дыдактычныя гульні.
Восень – дзіўная пара!
svadebnet.ruknig5.ru