17 верасня наша краіна адзначае новае дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, якое прызначана напомніць нам аб тым, то ўсе мы, беларусы - адзіны народ з агульнай гісторыяй і агульным будучым. Менавіта сёння, 15 верасня, вучні 3-4 класаў сабраліся на адзіны ўрок, які прысвечаны Дню народнага адзінства. Навучэнцы пашырылі і паглыбілі веды пра гісторыю нашай краіны, дзяржаўных сімвалах і дзяржаўных святах. Даведаліся, чым славіцца наша Беларусь, якія намаганні прыкладае беларускі народ для таго, каб наша краіна квітнела, жыла ў міры і згодзе з іншымі краінамі. Выконвалі розныя заданні: разгадвалі рэбусы, складалі прыказкі, чыталі вершы, называлі казкі, слухалі і спявалі песні.Сабраўшы пялёсткі кветкі, дзеці далі азначэнне паняццю “адзінства”. У канцы ўрока вучні прыклалі далоні да далоні і выказалі пажаданні, якія б хацелі сказаць у адрас усіх людзей Беларусі.
svadebnet.ruknig5.ru