1 верасня ў школе прайшла ўрачыстая лінейка, прысвечаная пачатку новага навучальнага года “Добры дзень, школа!”.
Дырэктар школы Сцепанчук Аксана Віктараўна павіншавала ўсіх навучэнцаў і педагогаў з Днём ведаў. Па традыцыі вучняў, іх бацькоў і педагогаў віталі ганаровыя госці: галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Свіслацкага райвыкамкама Кухарчык Наталля Іванаўна, намеснік пракурора Свіслацкага раёна Белаус Дзяніс Віктаравіч, намеснік начальніка пагранічнай заставы “Рыбалы” Улезло Уладзімір Генадзьевіч, інжынер Свіслацкага РАНС Гутар Ігар Паўлавіч.
Традыцыйна празвінеў першы званок, які даў старт новым поспехам, дасягненням, а самае галоўнае новым ведам нашых навучэнцаў. Пачэснае права даць першы званок для ўсіх школьнікаў было прадстаўлена вучню 9 класа Маеру Сяргею і першакласніцы Кашуба Ксеніі.
Асабліва адметным гэты дзень стаў для першакласнікаў, якія пераступілі парог школы ў чаканні нязведанага на прасторах новых навук. У цікавае падарожжа ў свет ведаў і адкрыццяў яны адправяцца разам з першай настаўніцай Скаскевіч Валянцінай Мікалаеўнай.
Жадаем усім у новым навучальным годзе выдатнага настрою, нястомнага імкнення да новых дасягненняў і адкрыццяў, творчасці, моцнага здароўя і поспехаў ва ўсіх добрых пачынаннях!
svadebnet.ruknig5.ru