06.05.2022 г.вучні Дварчанскага дзіцячага сада – базавай школы прынялі
ўдзел у мітынгу, прысвечаным 77-гадавіне з Дня Перамогі.
Перад навучэнцамі выступілі часова выконваючы абавязкі старшыні
Свіслацкага сельскага выканаўчага камітэта А.А .Каліноўская, дырэктар
Пацуеўскага СДК Ганчарук Л. П., вучаніца 7 класа Шышко Е..
Вучню 8 класа Маеру Сяргею, якому споўнілася 14 гадоў, быў уручаны
падарунак Прэзідэнта кніга “Я - грамадзянін Рэспублікі
Беларусь”.Удзельнікі мітынгу ўшанавалі памяць загінуўшых хвілінай
маўчання.
Мы, маладое пакаленне, заўсёды будзем помніць гераічны подзвіг нашага
народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Назаўсёды застануцца ў нашых
сэрцах імёны герояў, якія аддалі сваё жыццё за наша будучае. Ніколі не
забудзем мы тых, хто, не шкадуючы свайго жыцця, заваяваў свабоду і
шчасце для будучых пакаленняў.
Сляды вайны знікаюць з твару Зямлі, але рэха яе да гэтага часу не заціхае ў
людскіх душах.
Шышко Е., вучаніца 7 класа Дварчанскага
дзіцячага сада базавай школы.
svadebnet.ruknig5.ru