Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Тэматычны тыдзень “Восень. Сезонныя змяненні ў прыродзе”

Тэматычны тыдзень “Восень. Сезонныя змяненні ў прыродзе”
У дашкольнай групе з 26 па 30 верасня прайшоў тэматычны
тыдзень “Восень. Сезонныя змяненні ў прыродзе”.
Мэта: пашырэнне уяўленняў дзяцей аб пары года восені,
восеньскіх з’явах, аб працы дарослых восенню; паўтарэнне восеньскіх
месяцаў; выхаванне беражлівых адносін да прыроды. Развіццё ўменняў
заўважаць прыгажосць восеньскай прыроды, весці назіранне за
надвор’ем. Развіццё эстэтычнага густу выхаванцаў, беражлівых і
свядомых адносін да навакольнага асяроддзя.
*

СВЯТА “ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА” У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ

СВЯТА “ДЗЕНЬ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА” У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕУ дашкольнай групе з 14.09. па 16.09.2022 г. у рамках святкавання
Дня народнага азінства з дзецьмі праводзіліся гутаркі аб гісторыі
з’яўлення свята, разглядаліся ілюстрацыі. Выхавацелі чыталі вершы аб
нашай краіне, успомнілі прыказкі і прымаўкі аб сяброўстве. Сумесна з
выхавацелямі дзеці выконвалі беларускія народныя песні.
Дзеці паўтарылі сімволіку нашай дзяржавы, праслухалі гімн
Рэспублікі Беларусь. Даведаліся пра Дзень народнага адзінства, які
наша краіна адзначае 17 верасня.
*

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ ПА ТЭМЕ “НАША ЦЕЛА. МАЁ ЗДАРОЎЕ І АСАБІСТАЯ ГІІЕНА.”

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ ПА ТЭМЕ “НАША ЦЕЛА. МАЁ ЗДАРОЎЕ І АСАБІСТАЯ ГІІЕНА.” У нашай дашкольнай групе з 05.09. па 09.09.2022 г. прайшоў тэматычны тыдзень “Наша цела. Маё здароўе і асабістая гігіена”.
У нашай групе былі праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на ўмацаванне здароўя дзяцей, развіццё рухальнай культуры, далучэнне дзяцей да здаровага ладу жыця, выхаванне ў дзяцей сілы волі, уменняў пераадольваць перашкоды, уменняў перамагаць і прайграваць, жаданне аказваць дапамогу, замацаванне ў дзяцей паняцця “здароўе”.
*

ВЫПУСКНЫ БАЛЬ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ “ІДЗЕМ У ШКОЛУ”

ВЫПУСКНЫ БАЛЬ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ  “ІДЗЕМ У ШКОЛУ”Выпускны баль у дзіцячым садзе – гэта асаблівая падзея для кожнага дзіцяці і яго бацькоў. Гэта першая прыступка ў дарослае жыццё. З аднаго боку гэта радаснае, доўгачаканае свята, а з іншага – крыху сумная падзея. Радасна выхавацелям ад таго, што іх выхаванцы пераходзяць на новы жыццёвы шлях, а сумна – што прыходзіцца развітвацца з такімі добрымі, якія ужо сталі роднымі дзецьмі.
Здаецца, што нядаўна яны пачалі хадзіць у дзіцячы сад, але ўжо хутка – будучыя першакласнікі.
*

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ ПА ТЭМЕ “КВЕТКІ”

ТЭМАТЫЧНЫ ТЫДЗЕНЬ У ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ ПА ТЭМЕ “КВЕТКІ”
Выйдзі ў луг ці ў поле
Колькі там
Дзівосных кветак!
Жоўтыя, ліловыя, белыя,
Ружовыя, сінія,
Як вочкі, васількі,
Званочкі.
У нашай дашкольнай групе з 2.05 па 06.05.2022 г. прайшоў
тэматычны тыдзень “Кветкі”.
Мэтай вывучэння дадзенай тэмы было знаёмства дзяцей з
цудоўным светам кветак: вывучыць асаблівасці будовы кветак і
стварэнне ўмоў для іх росту, сфарміраваць беражлівыя адносіны дзяцей
да кветак.
*

Тэматычны тыдзень “Лес. Дрэвы” у дашкольнай групе

Тэматычны тыдзень “Лес. Дрэвы” у дашкольнай групе
Вясна – спрыяльны час года для назіранняў за дрэвамі, кустамі і
змяненнямі ў прыродзе.
У нашай дашкольнай групе з 25.04.2022 г. па 29.04.2022 г. прайшоў
тэматычны тыдзень па тэме “Лес. Дрэвы”. Дзеці вывучалі новы матэрыял,
замацоўвалі раней набытыя веды і даведаліся шмат новага. З дзецьмі
праводзіліся гутаркі-дыялогі “Дрэвы і кусты вясной”, “Лес – зялёны скарб”,
“Дрэвы”, “Што адбудзецца, калі не настане вясна?” і інш. Разглядалі
фотаздымкі, ілюстрацыі і рэпрадукцыі па дадзенай тэме.
*

ВІНШАВАЛЬНЫ БУКЕЦІК ДЛЯ МАМЫ НА 8 САКАВІКА

ВІНШАВАЛЬНЫ БУКЕЦІК ДЛЯ МАМЫ НА 8 САКАВІКАНаступіла вясна, і разам з ёй да нас прыйшло цудоўнае свята –
Міжнародны жаночы дзень 8 Сакавіка. Гэты дзень сагрэты промнямі
сонца, жаночымі ўсмешкамі і ўпрыгожаны россыпам кветак.
Да самага радаснага, цёплага і любімага ўсімі свята мы з дзецьмі
рыхтуемся таксама. Праводзіліся гутаркі і заняткі па дадзенай тэме,
падрыхтавалі сваё святочнае віншаванне для мам, выраблялі разам з
дзецьмі падарункі.
А што падарыць маме? Для гэтага ёсць шмат фантастычных ідэй.
Дзеці разам з выхавацелем рознаўзроставай інтэграванай групы зрабілі
прыгожыя букецікі для сваіх любімых матуль.
*

День защитников Отечества

День защитников Отечества Праздник 23 февраля – хороший повод для воспитания у дошкольников чувства сопричастности к лучшим традициям своей Родины, формирования у детей гордости за славных защитников Отечества, стоящих на страже мира и покоя.
*

Афганістан – жывая памяць

Афганістан – жывая памяцьУ Дварчанскім дзіцячым садзе – базавай школе праводзіцца дэкада
“Афганістан у лесе нашых землякоў”, прысвечаная вываду войск з
Афганістана, да якой далучыліся выхаванцы дашкольнай групы. З
дзецьмі былі праведзены мерапрыемствы, прысвечаныя дню памяці
воінаў-інтэрнацыяналістаў.
*

Займальная матэматыка ў дзіцячым садзе

Займальная матэматыка ў дзіцячым садзе Развіццё матэматычных здольнасцяў дзяцей дашкольнага ўзросту неймаверна без выкарыстання займальных гульняў, задач, забаў. Пры гэтым роля нескладанага займальнага матэматычнага матэрыялу вызначаецца з улікам узроставых магчымасцяў і індывідуальных здольнасцяў дзяцей. Важна актывізаваць разумовую дзейнасць, зацікавіць матэматычным матэрыялам; захапляючы і забаўляючы дзяцей, развіваць розум, пашыраць, паглыбляць матэматычныя прадстаўлення, замацоўваць атрыманыя веды і ўменні, ажыццяўляць ва ўжыванні іх у іншых відах дзейнасці.
*

Навагодні ранішнік

Навагодні ранішнік
Зіма - гэта самая прыгожая пара года і зімой ёсць такое цудоўнае
свята – Новы год!
Новы год - самае любімае, добрае, казачнае свята, якое чакаюць у
кожнай хаце, у кожнай сям’і. Новы год - гэта час чараўніцтва, усмешак
і шчасця. У гэтае свята кожны можа паверыць у казку, акунуцца ў
атмасферу чагосьці незвычайнага, таямнічага, якое зачароўвае і,
несумненна, незабыўнага. Але ніхто так шчыра не чакае Навагодняга
цуду, чароўных ператварэнняў і прыгод, як нашы дзеці.
27.12.2021г. у нашым дзіцячым садку праводзіўся навагодні
ранішнік. Падрыхтоўка пачалася задоўга да наступлення свят.
Выхавацелі з дзецьмі развучвалі вершы, праводзілі гутаркі на тэму
Новага года, навагодніх традыцый, музычны кіраўнік развучваў з
выхаванцамі песні, танцы, навагоднія карагоды. Для ставрэння
святочнай атмасферы вялізную працу правялі па афармленні музычнай
залы.
*

Конкурс вырабаў "Снег. Сняжок. Снегавік"

14 снежня ў нашым дзіцячым садку прайшоў конкурс-выстава "Снег. Сняжок. Снегавік". Дзецям было прапанавана вырабіць снегавікоў з падручных сродкаў і яны праявілі фантазію і творчы падыход. Снегавікі былі зробленыя з розных матэрыялаў (вата, папера, тканіна і г.д.).
Конкурс вырабаў "Снег. Сняжок. Снегавік"
Назад 1 2 3 4 5 Вперед


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
Праздники Беларуси

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений