24 жніўня ў дашкольнай групе адбылася кніжная выстава “Роднаму краю прысвячаецца”. Выхавацель Станкуць М. А. пазнаёміла дзяцей з гісторыяй і славутасцямі роднага краю.
Любоў да Радзімы, пачуццё нацыянальнага гонару не ўзнікае само па сабе, яно фарміруецца паступова з самага ранняга дзяцінства. Разуменне Радзімы ў дашкольнікаў звязана з адчуваннем роднага краю, зямлі, на якой нарадзіўся і рос, з канкрэтнымі ўяўленнямі аб тым, што блізка і дорага - з любоўю да бацькоў, сваіх блізкіх, сваёй хаце, да бліжэйшага асяроддзя - родных мясцін. Паступова дзіця знаёміцца з дзіцячым садам, сваёй вуліцай, аграгарадком, а потым і з краінай, яе сталіцай.