У дашкольным узросце дзеці актыўна спазнаюць навакольны свет. Яны часта задаюць пытанні: як і што адбываецца навокал, і спрабуюць самі знайсці адказ. Наша задача, як дарослых дапамагчы ім у гэтым. Маленькіх эрудытаў несумненна прыцягвае шматлікае царства насякомых: захапляе ўсё, што паўзе, ляціць і гудзе.
У дашкольнай групе прайшоў тэматычны тыдзень “Насякомыя” (з 15.05. – 19.05.2023 г.). На працягу тыдня мы з дзецьмі правялі гутаркі пра насякомых, даведаліся пра іх прызначэнне ў прыродзе, навучыліся вызначаць небяспечных для чалавека насякомых, і наадварот карысных. Дзеці з цікавасцю паглядзелі пазнавальныя прэзентацыі “Мурашкі – санітары лесу”, “Адрозненні насякомых і павукоў” і мультфільмы. Вывучылі вершы пра насякомых, прачыталі твор В. Біянкі “Як мурашка дадому спяшаўся”, байку І. Крылова “Страказа і мурашка” і інш. Дзеці зрабілі аплікацыю “У прыгожым крылы матылькоў”,з ляпілі “Вясёлыя насякомыя”. Асабліва юных даследнікаў узгадзіла разглядаць насякомых на прагулцы праз лупы.
Азнаямленне дашкольнікаў з прыродай з’яўляецца адной з важнейшых задач у рабоце з дзецьмі.
Любоў да прыроды – вялтікае пачуццё. Любіць і берагчы прыроду можа толькі той, хто яе ведае, вывучае, разумее.
svadebnet.ruknig5.ru