23 лютага наша краіна адзначае свята Дзень абаронцы Айчыны. Напярэдадні свята ў нашай дошкольный групе прайшоў тэматычны тыдзень “Дзень абаронцы Айчыны” , на працягу якога дзеці знаёміліся з традыцыямі свята, гутарылі пра тое, якія абаронцы Айчыны, развучвалі вершы і песні пра армію і салдат, разглядалі кнігі і ілюстрацыі па тэме, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі аб ваеннай тэхніцы, аб розных родах войскаў.
На занятках па выяўленчаму мастацтву атрыманыя веды дзеці ўвасобілі ў сваіх працах па канструяванню “Салдацкая пілотка”, па лепцы “Танк”.
Вынікам тэматычнага тыдня стала музычна-спратыўнае свята “Мы крыху падрасцем і таксама ў армію пайдзем”, дзе дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, эстафетах, дэманструючы кемлівасць, спрыт і сваю хуткасць, а таксама спявалі песні, чыталі вершы, танцавалі.
Дзеці добра падрыхтаваліся да спаборніцтваў, і таму перамагло сяброўства. Усе атрымалі эмацыйны зарад, а хлапчукі – жаданне служыць у арміі.
Дзяўчынкі прыгатавалі прыемны сюрпыз для нашых хлопчыкаў.
svadebnet.ruknig5.ru