Тэхнічны прагрэс ідзе наперад, і дзеці павінны ўмець карыстацца бытавымі прыборамі, выконваючы ўсе правілы бяспекі. У рамках тэматычнага тыдня “Бытавыя прыборы” выхавальнікі расказалі дзецям сакрэты ўладкавання бытавых прыбораў: мабільнага тэлефона, камп’ютэра, тэлевізара, халадзільніка і інш.
На гэтым тыдні мы знаёміліся з прадметамі, якія неабходны ў паўсядзённым жыцці, спрыялі развіццю ўмення параўноўваць прадметы па функцыі і іх прызначэнні.
Вырашаючы праблемныя сітуацыі “Чаму нельга карыстацца электрапрыборамі аднаму?”, “Для чаго патрэбен прас?” і іншыя, фарміравалі ўяўленне аб прызначэнні электрапрыбораў; замацавалі правілы пажарнай бяспекі.
У час гутаркі “Асцярожнае абыходжанне з бытавой тэхнікай” пашыралі ўяўленні аб правілах бяспечных паводзін дома, абыходжання з імі.
Гуляючы ў дыдактычныя гульні “Для чаго гэта трэба?”, “Раз, два, тры, што можа быць небяспечным знайдзі” фарміравалі ўменне прадбачыць небяспечную сітуацыю.
З Фіксікамі даведаліся, як працуюць электрапрыборы і для чаго яны патрэбныя, адкуль бярэцца ток у правадах і шмат іншага.
Сваімі малюнкамі і апліацыямі выхаванцы ўпрыгожылі выставу творчых работ.
Атрыманыя веды выхаванцы выкарыстоўвалі ў сюжэтна-ролевых гульнях “Кафэ”, “Сям’я”, “Крама бытавой тэхнікі” і інш.
svadebnet.ruknig5.ru