Выяўленчая дзейнасць у дзіцячым садку з’яўляецца часткай усёй адукацыйна-выхаваўчай работы. У сваіх малюнках, вырабах лепкі, аплікацыі, кантструявання дзеці адлюстроўваюць свае ўражанні ад убачанага, з’явы навакольнага жыцця.
Заняткі па выяўленчым мастацтве – адны з самых цікавых для дзяцей дашкольнага ўзросту. Маляванне, лепка, аплікацыя і канструяванне – віды выяўленчага мастацтва, асноўнае прызначэнне якіх – вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці.
Заняткі па выяўленчым мастацтве, акрамя выканання адукацыйных задач, з’яўляюцца важным сродкам усебаковага развіцця дзіцяці. Навучанне маляванню, лепцы, аплікацыі, канструяванню спрыяе разумоваму развіццю дашкольнікаў, маральнаму развіццю, эстэтычнаму і фізічнаму выхаванню дашкольнікаў.
Развіццё творчых здольнасцей пры дапамозе прадуктыўнай дзейнасці адыгрывае вялікую ролю для інтэлектуальнага развіцця дашкольніка. Яны звязаны паміж сабой і актывізуюць працу адзін
аднаго. Чым больш дзіця ўмее рабіць сваімі рукамі, тым ён разумнейшы.
Прапаную Вашай увазе фотасправаздачу з заняткаў па выяўленчым мастацтве.
svadebnet.ruknig5.ru