Зноў восень за акенцам, дождык сыплецца гарошкам, лісце ападае,
шамаціць, якая ж восень дзіўная і чароўная.
4 лістапада ў дашкольнай групе прайшла забава “Мы развітваемся
з Восенню”.
Мэта забавы: сістэматызаваць веды дзяцей аб восені. Далучаць
дзяцей да вобразаў восеньскай пары, пазнання прыгажосці навакольнага
свету. Стварыць дзецям радасны настрой.
Дзіцячая восеньская забава – гэта мора ўсмешак і весялосці. Хоць і
кажуць, што восень – сумная пара, але дзеці, як ніхто іншы, здольныя
цешыцца залацістым лісцем пад нагамі, якое апала і дожджыку, пад
якім так цікава пагуляць пад парасонам. Вось чаму забава восеньская ў
дашкольнай групе з’яўляецца адной з самых любімых у нашых дзяцей.
Галоўнымі героямі забавы сталі выхаванцы, якія паказалі свае
ўменні чытаць вершы, адгадваць загадкі, гуляць, спяваць, танцаваць .з
лісточкамі, якія падарыла ім восень. Да дзяцей у госці прыходзіла
“Восень”. Якая даставала са свайго куфэрка – восеньскія карцінкі, дары.
А таксама ў праграму забавы былі ўключаны пазнавальныя і гульнявыя
моманты.
Забава прайшла з вялікай актыўнасцю дзяцей.
svadebnet.ruknig5.ru