Восень - самая прыгожая і цудоўная пара. Так прыгожа і цудоўна
вакол! Яркімі фарбамі пераліваецца лісце дрэў, вецер злёгку калыша
кроны, і лісце пачынае кружыцца і падаць, пакрываючы зямлю
казачным дываном. Як зачароўваюць гэтыя імгненні. Выхаванцы
дашкольнай групы з задавальненнем пагрузіліся ў гэты свет восеньскіх
фарбаў. На прагулцы сумесна з выхавацелем назіралі за сезоннымі
зменамі ў прыродзе, апісвалі восеньскае надвор’е, параўноўвалі
прыкметы восені і лета.
З рознакаляровага восеньскага лісця склалі розныя ўзоры,
параўноўвалі лісце розных дрэў, збіралі букеты з лісця. Таксама дзеці
гулялі ў гульні “Знайдзі самы вялікі ліст”, “Хто больш збярэ лісця”,
“Хто гучней зашамаціць лісцем”, “З якога дрэва ўпаў лісточак”. Затым
дружна прыбіралі апалае лісце. У час знаходжання на ўчастку дзеці
атрымалі шмат новых уражанняў і ведаў аб навакольным. Дзеці
наглядна ўбачылі восеньскія змены ў прыродзе. Прагулка з’яўляецца
добрым сродкам умацавання здароўя і спрыяе разумоваму развіццю
дзіцяці.
svadebnet.ruknig5.ru