Любоў да Радзімы, пачуццё нацыянальнага гонару не ўзнікае само
па сабе, яно фарміруецца паступова з самага ранняга дзяцінства.
Разуменне Радзімы ў дашкольнікаў звязана з адчуваннем роднага краю,
зямлі, на якой нарадзіўся і рос, з канкрэтнымі ўяўленнямі аб тым, што
блізка і дорага – з любоўю да бацькоў, сваіх блізкіх, сваёй хаты, да
бліжэйшага асяроддзя – родных мясцін. Паступова дзіця знаёміцца з
дзіцячым садам, сваёй вуліцай, месцам, дзе жыве, а потым і з краінай, яе
сталіцай.
У дашкольнай групе 14.1 была праведзена інтэрактыўная гульня
“Я вырас тут і край мне гэты дарагі” з мэтай выхавання грамадзяніна і
патрыёта сваёй краіны, фарміравання ў дзяцей маральных
каштоўнасцей.
У ходзе гульні была праведзена пазнавальная гутарка і паказаны
прэзентацыі “Што мы ведаем аб сваім родным краі”, “Знаёмства з
народнай культурай і традыцыямі”.
Дзеці пераканаліся, як важна ведаць і вывучаць культуру сваіх
продкаў, гісторыю народа. Размова выклікала жывую цікавасць, дзеці
задавалі шмат пытанняў і разам шукалі на іх адказы. Дзеці з вялікім
задавальненнем гулялі у беларускую народную гульню “Лапці”.
Правядзенне такіх мерапрыемстваў у дашкольнай групе
садзейнічае выхаванню любові і прыхільнасці да сваёй сям’і, дома,
дзіцячага сада, вуліцы, аграгарадка, краю.
svadebnet.ruknig5.ru