Былі праведзены гутаркі “Якія кветкі растуць у нас дома?”,
“Расліны луга”, “Як прачынаюцца кветачкі?”, “Як кветкі сябе
абараняюць?”, “Як трэбы клапаціцца аб кветках?” і інш. Весела і цікава
гулялі ў розныя гульні: “Чый пялёстак?”, “Якія ёсць кветкі?”, “Жывая
клумба кветак”, “Пакажы кветачку”, “Садоўнік” і інш. А на прагулцы
вялі назіранне за кветкамі на тэрыторыі нашай установы адукацыі. А
яшчэ да нас пры назіранні за кветкамі прыляцеў матылёк. Матылёк быў
вельмі падобны на кветачку, таму дзеці пасля назіранняў за ім
вырашылі зрабіць аплікацыю “Матылёк сябруе з кветачкай”.
З асаблівым стараннем дзеці даглядалі за пакаёвымі кветкамі, якія
ёсць у нас групе: рыхлілі глебу, палівалі, апырсквалі іх, праціралі лісце.
Пакаёвыя расліны будуць доўга радаваць нас сваёй прыгажосцю пры
правільным доглядзе за імі.
Дзеці разглядалі кветкі, знаходзілі падабенства і адрозненне,
называлі асноўныя часткі (корань, сцябло, ліст, кветка.).
Я спадзяюся, што гэты тыдзень запомніцца дзецям сваёй
прыгажосцю, і яны будуць беражліва ставіцца да кветак.
svadebnet.ruknig5.ru