На гэтым тыдні у Дварчанскім дзіцячым садзе-базавай школе прайшла забава пад назвай “Як умелыя ручкі язычку дапамагаюць”. Удзельнікамі мерапрыемства сталі выхаванцы дашкольнай групы, якія наведваюць пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі. У ходзе забавы дзеці выконвалі заданні: “Развесь бялізну”, “Раскладзі па колеры”, “Парныя далоні”, “Піяніна”, гулялі з масажнымі шарыкамі cу-lжок. Для развіцця дробнай маторыкі выкарыстоўваліся не толькі нетрадыцыйныя метады і прыёмы, але і нетрадыцыйнае абсталяванне (пластыкавыя рашоткі для ракавін, губкі, гузікі, прышчэпкі для бялізны, гумкі для валасоў і інш.).
Гуляючы і выконваючы практыкаванні на развіццё дробнай маторыкі дзеці замацавалі веды па тэме “Цела чалавека”, развівалі маўленне, увагу, памяць, слыхавое і зрокавае ўспрыманне, вучыліся выконваць правілы сумесных гульняў і дзеянняў.
Дэфекталагічная забава спрыяла развіццю ў дзяцей творчага патэнцыялу, пазнавальнай актыўнасці, камунікатыўных уменняў, патрэбнасці ў маўленчых зносінах. А самае галоўнае прынесла дзецям масу станоўчых эмоцый.
svadebnet.ruknig5.ru