"Лісце восенню аблятае,
Высыхае трава на балотах.
Збіраюцца птушкі ў зграі
І ўжо гатовыя да адлёту…»
З 18 па 22 кастрычніка ў дашкольнай групе Дварчанскага дзіцячага
сада – базавай школы быў рэалізаваны тэматычны тыдзень "Пералётныя
птушкі". Яго мэта заключалася ў пашырэнні ўяўленняў дзяцей аб
пералётных птушках.
У ходзе тыдня мы шмат размаўлялі з дзецьмі аб птушках,
асаблівасцях іх знешняга выгляду, паводзінах у прыродзе, звычках,
патрэбах. Пазнаёмілі дзяцей з паняццем "пералётныя птушкі" і
высветлілі, чаму птушак так называюць. Дзеткі праявілі цікавасць да
дадзенай тэмы. Зляпілі выдатных птушачак з пластыліну, адгадалі шмат
загадак, размалёўвалі выявы птушак, і ранішняя гімнастыка была ў нас
адмысловая – «Птушыная». З вялізарным задавальненнем станцавалі
бадзёры і вясёлы "Танец маленькіх качанят", і на прагулцы гулялі ў
новую рухомую гульню «Пералётныя птушкі і кот», у якой коцік
спрабаваў перашкодзіць птушачкам адправіцца ў цёплыя краіны, а дзеці
птушачкам дапамагалі. Шмат новага і цікавага даведаліся дзеці з
прачытаных на працягу тыдня літаратурных твораў. Дзеці, задаючы
пытанні па дадзенай тэме і разважаючы, прыйшлі да высновы, што мы
можам дапамагчы птушачкам, якія засталіся зімаваць. Для гэтага нам
трэба зрабіць кармушкі, насыпаць у іх семечкі і хлебныя крышкі і не
стамляцца падсыпаць корм на працягу ўсяго халоднага часу года.
Тыдзень прайшоў цікава і займальна.
М.Станкуць, выхавальнік дашкольнай
адукацыі Дварчанскага дзіцячага сада –
базавай школы Свіслацкага раёна
svadebnet.ruknig5.ru