На кустах і на кусточках,
лясок пойдзем
На сухіх балотніх купінах.
грыбы знойдзем.
Восень – дзіўны час года, прыгожы час года, шчодры час года.
З 11.10 па 15.10 у нашым дзіцячым садзе прайшоў “Грыбны
тыдзень”, у рамках якога дзеці змаглі адчуць сябе вопытнымі
грыбнікамі, якія адправіліся ў лес на “ціхае паляванне”.
На гэтым тыдні ў ходзе дыдактычных гульняў: “Што лішняе?”,
“Назаві ласкава”, “Што ёсць у грыба”, “Хто хутчэй збярэ грыбы ў
кошык”, “Назаві грыб”, “Ядомыя, атрутныя” і прыродазнаўчых гутарак:
“Грыбы – дары лесу”, “Карысць і асаблівасці грыбоў” і інш., дзеці
пазнаёміліся і замацавалі свае веды аб грыбах, класіфікуючы іх на
ядомыя і неядомыя.
Чытанне мастацкай літаратуры пашырала і абагульніла
прадстаўленні дзяцей аб грыбах. А пальчыкавыя гульні аб грыбах
працягвалі развіваць дробную маторыку рук дзяцей.
На працягу тыдня дзеці дзяліліся сваімі гісторыямі аб сямейных
прагулках у лес за грыбамі. Прыгадвалі дзеці розныя падрабязнасці
такіх прагулак, напрыклад, чые сляды ім атрымалася сустрэць на
лясных сцежках. А Яраслаў І. успомніў, як смачна гатуе грыбы яго
любімая бабуля.
Свае “грыбныя” уражанні дзеці адлюстроўвалі ў індывідуальнай
творчасці: у маляванні, аплікацыі.
Тыдзень быў вельмі цікавым і пазнавальным.
svadebnet.ruknig5.ru