Яндекс.Метрика
Besucherzahler russian girl
счетчик посещений
 
*

Кніга “Я ганаруся!” для дашкольнікаў

Кніга “Я ганаруся!” для дашкольнікаў
Выхавальнікі дашкольнай групы папоўнілі прадметна-прасторавае асяроддзе групы па грамадзянска-патрыятычным выхаванні новай мастацкай літаратурай, а менавіта набылі кнігі серыі “Я ганаруся!”. Дзецям было вельмі цікава і пазнавальна з імі азнаёміцца.
*

ТЭМАТЫЧНАЯ ВЫСТАВА ВЫРАБАЎ ДЗЯЦЕЙ СУМЕСНА З БАЦЬКАМІ Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ “ДЗІВОСЫ ВОСЕНІ”

ТЭМАТЫЧНАЯ ВЫСТАВА ВЫРАБАЎ   ДЗЯЦЕЙ СУМЕСНА З БАЦЬКАМІ  Ў ДАШКОЛЬНАЙ ГРУПЕ  “ДЗІВОСЫ ВОСЕНІ”

Традыцыйна ў нашай дашкольнай групе праводзяцца выставы дзіцячай творчасці. Не прайшла бокам, і цудоўная пара восені, якая натхняе сваёй яркасцю і разнастайнасцю фарбаў на ўвасабленне выдатных творчых ідэй.
З 06.11.2023 г. па 15.11.2023 г. прайшла выстава вырабаў з прыроднага матэрыялу на тэму “Дзівосы восені”, у якой прынялі ўдзел дзеці і бацькі нашай дашкольнай групы.
Мэтай выставы стала далучэнне бацькоў у выхаваўча-адукацыйны працэс нашай групы, развіццё мастацка-эстэтычнага ўспрымання, а таксама далучэнне дзяцей да прыроды. Назапашванне ведаў пра навакольны свет, развіццё іх творчых здольнасцяў.
У сваіх працах удзельнікі выкарыстоўвалі розныя прыродныя матэрыялы: жалуды, лісце, сухацветы, галінкі, мох, гародніну, ягады і інш. На выставе былі прадстаўлены лясныя кампазіцыі, гульнявыя сітуацыі, цацкі. У кожнай працы прасочвалася творчая індывідуальнасць і фантазія кожнага дзіцяці. Усе працы арыгінальныя, непаўторныя і цікавыя.
Удзел сем’яў у конкурсах вырабаў з прыроднага матэрыялу ўзбагачае сямейны вольны час, і аб’ядноўвае дзяцей і дарослых у агульных справах. У выніку ў дзяцей выхоўваецца працавітасць, акуратнасць, увага да блізкіх, павага да працы. Гэта пачатак патрыятычнага выхавання, любові да роднага краю, навакольнага нас асяроддзя.
Займаючыся з дзецьмі вырабам розных вырабаў, дарослы аказвае вялікі ўплыў на гарманічнае развіццё яго асобы, да таго ж час, праведзены разам з бацькамі, неацэнны!
*

Экскурсiя-падарожжа ў бiблiятэку "Твае першыя кнiжкi на беларускай мове"

Экскурсiя-падарожжа ў бiблiятэку "Твае першыя кнiжкi на беларускай мове""Твае першыя кнiжкi на беларускай мове" пад такой назвай у дашкольнай групе прайшла экскурсія- паларожа ў сельскую бібліятэку. Дзеці здзейснілі захапляльнае падарожжа ў свет беларускiх кніг: даведаліся пра тое, што азначае слова “бібліятэка”, пазнаёміліся з асноўнымі правіламі бібліятэкі, узгадалі як трэба звяртацца з кнігамі, як стаць чытачом бібліятэкі. У краіне кніг дзецi разглядалi iх, адгадалі шмат цікавых загадак, адказвалі на пытанні казачнай віктарыны "Угадай-ка казку". І, вядома ж, гарталі яркія маляўнічыя, ужо знаёмыя ім свае першыя кнігі на беларускай мове. Экскурсія зрабіла на дашкалят вялізнае ўражанне. Адыходзiць з бібліятэкі дзецям не хацелася, і яны паабяцалі зноў прыйсці ў бібліятэку.
*

Працоўны дэсант у дзеянні

Працоўны дэсант у дзеянніУ рамках правядзення восеньскага месячніка па навядзенні санітарнага парадку і падрыхтоўцы тэрыторый да зімовага перыяду супрацоўнікі, бацькі і выхаванцы нашай дашкольнай групы прынялі ўдзел у суботніку. Узброіўшыся інвентаром і добрым настроем усе дружна прыступілі да працы - збіралі смецце, прыбіралі якое апала лісце, прывялі ў парадак кветнікі. Прыемна было бачыць вынік сваёй працы, бо кожны ўнёс у агульную справу часцінку свайго цяпла. Прыбраная тэрыторыя дашкольнай групы радуе вока ўсіх навакольных, усюды чыста і казачна прыгожа. Працоўны дэсант прайшоў натхнёна, актыўна, з запалам.
*

Восеньская прагулка ў парк

Восеньская прагулка ў паркВось і наступіла залатая восень. Восень - самая прыгожая і маляўнічая пара года. З прыходам восені ўсё мяняецца, нібы мастак размалёўвае прыроду ўсёй гамай фарбаў. А пакуль яшчэ ў пачатку лiстапада выдатная пара, калі цёпла і сонечна, сонечныя праменьчыкі гуляюць на залацістым дыване, але вельмі хутка шэрасць ўступіць у паўнапраўнае валоданне. Менавіта таму нельга губляць часу і трэба хутчэй ісці ў парк. Як раз, сёння, у восеньскі дзень лiстапада была арганізавана экскурсія-прагулка ў парк. Каб выхаваць маладое пакаленне ў духу беражлівых, адказных адносін да прыроды, неабходна з самага ранняга ўзросту мэтанакіравана выхоўваць у дзецях пачуццё назіральнасці, адказнасці за стан навакольнага асяроддзя і прыроды ў цэлым. Былі праведзены гульні «Назаві прыкметы восені», «Да названага дрэве бяжы», «Ляці лісток да мяне на далоньку», фізкультхвілінка «Восеньскія лісточкі».
*

Вiктарына "Мы за краiну сваю ў адказе"

Вiктарына "Мы за краiну сваю ў адказе"У кожнага з нас ёсць Радзiма - гэта тая краiна, дзе мы нарадзiлiся i жывем. Важна, каб з дзiцячых гадоў дзeцi любiлi i ведалi свой край, дзе жывуць, ганарылiся сваёй краiнай i з гэтай нагоды дзецi дашкольнай групы прынялi актыўны ўдзел у вiктарыне "Мы за краiну сваю ў адказе".
*

Дзень таты

Дзень таты
Дзень таты – гэта падстава ўспомніць, павіншаваць і падняць аўтарытэт таты ў сям’і, павысіць яго адказнасць за выхаванне дзяцей і гэта самая галоўная мэта дадзенага мерапрыемства.
*

Прагулка па вулiцах

Прагулка па вулiцах19 кастрычніка выхаванцы дашкольнай групы разам з выхавальнікам, Станкуць Марынай Аляксандраўнай і памочнікам выхавацеля, Мархаюк Таццянай Барысаўнай, здзейснілі чарговую прагулку па вуліцах свайго аграгарадка Пацуі.
Мэта: працягваць знаёміць дзяцей з нашай малой Радзімай, убачыць прыгажосць прыроды аграгарадка.
На прагулцы дзеці даведаліся назву вуліцы, разглядзелі якія дамы пабудаваны на гэтай вуліцы, пазнаёміліся з будынкамі сацыяльнага прызначэння.
Пасля прагулкі праводзілася гутарка-абмеркаванне, дзе дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі.
*

Дзень мацi

Дзень мацi


Дзень Маці – гэта цёплае, сардэчнае свята. З кожным годам гэтае свята ўсё больш уваходзіць у нашы дамы. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека маці – самы галоўны чалавек у жыцці.

У нашай дашкольнай групе тыдзень да Дня Маці прайшоў трапятліва і цікава. Праведзены розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца выхаванне ў дашкольнікаў любові і павагі да маці, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і стварэнне ўтульнай, дамашняй атмасферы свята. Усе дзеці ўжо за тыдзень да гэтага свята сталі рыхтавацца да гэтага цудоўнага дня: праводзілі гутаркі пра блізкага і дарагога чалавека – маці, чыталі мастацкія творы, вучылі цудоўныя песні і вершы, танцавалі і рыхтавалі ім падарункі, старэйшыя дзеці складалі апавяданніаб сваёй маці.

Дзень Маці – выдатны дзень, а значыць, ёсць яшчэ адна нагода павіншаваць нашых матуль, падзякаваць ім за дабрыню і пяшчоту, далікатна абняць і пацалаваць. Колькі б добрых слоў мы не казалі нашым матулям, колькі б нагод для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.

*

Дзень мацi

Дзень мацi


Дзень Маці – гэта цёплае, сардэчнае свята. З кожным годам гэтае свята ўсё больш уваходзіць у нашы дамы. З пакалення ў пакаленне для кожнага чалавека маці – самы галоўны чалавек у жыцці.

У нашай дашкольнай групе тыдзень да Дня Маці прайшоў трапятліва і цікава. Праведзены розныя мерапрыемствы, прысвечаныя гэтаму дню, галоўнай мэтай якіх з’яўляецца выхаванне ў дашкольнікаў любові і павагі да маці, развіццё творчых здольнасцей дзяцей і стварэнне ўтульнай, дамашняй атмасферы свята. Усе дзеці ўжо за тыдзень да гэтага свята сталі рыхтавацца да гэтага цудоўнага дня: праводзілі гутаркі пра блізкага і дарагога чалавека – маці, чыталі мастацкія творы, вучылі цудоўныя песні і вершы, танцавалі і рыхтавалі ім падарункі, старэйшыя дзеці складалі апавяданніаб сваёй маці.

Дзень Маці – выдатны дзень, а значыць, ёсць яшчэ адна нагода павіншаваць нашых матуль, падзякаваць ім за дабрыню і пяшчоту, далікатна абняць і пацалаваць. Колькі б добрых слоў мы не казалі нашым матулям, колькі б нагод для гэтага ні прыдумалі, лішнімі яны не будуць.

*

С днём чистых рук!

С днём чистых рук!С днём чистых рук. Под таким названием с воспитанниками дошкольной группы прошла игра-беседа к Всемирному дню чистых рук. Ребята познакомились с книгой "Чистые сказки. Как Лисичка, Ежонок и Медвежонок от вирусов защищались. Поиграли в игру "Полезно или нет", Моем руки правильно ", наглядно показали, как правильно мыть руки.
*

Занятак (адукацыйная галiна "Дзiця i грамадства") " Раскажам Коцiку-Котку аб сваёй матулi".

Плануючы правядзенне тэматычнага тыдня, прысвечанага Дню Мацi ў нашай дашкольнай групе мы iмкнулiся арганiзаваць усе вiды дзiцячай дзейнасцi вакол тэмы сям' i, любовi да мацi. У групе праведзена папярэдняя Занятак (адукацыйная галiна "Дзiця i грамадства") " Раскажам Коцiку-Котку аб сваёй матулi".падрыхтоўка да свята: праца з дзецьмi па развучванню вершаў дадзенай тэматыкi, выяўленчая дзейнасць. Выхавальнiкi дашкольнай групы правялi гутаркi з выхаванцамi на тэму " Мая матуля - самая лепшая", тэматычны занятак "Раскажам Коцiку-Котку аб сваёй матулi", якi адбыўся 12.10.2023 г.
*

Прагулка па вуліцах свайго аграгарадка

Прагулка па вуліцах свайго аграгарадка 28 верасня выхаванцы дашкольнай групы разам з выхавальнікам, Станкуць Марынай Аляксандраўнай і памочнікам выхавацеля, Мархаюк Таццянай Барысаўнай, здзейснілі чарговую прагулку па вуліцах свайго аграгарадка Пацуі.
Мэта: працягваць знаёміць дзяцей з нашай малой Радзімай, убачыць прыгажосць прыроды аграгарадка.
На прагулцы дзеці даведаліся назву вуліцы, разглядзелі якія дамы пабудаваны на гэтай вуліцы, пазнаёміліся з будынкам сацыяльнага прызначэння.
Пасля прагулкі праводзілася гутарка-абмеркаванне, дзе дзеці дзяліліся сваімі ўражаннямі.
Назад 1 2 3 4 5 Вперед


Опросы

^

Я люблю свою школу, потому что:...

Люблю узнавать что-то новое.
В нашей школе очень хорошие учителя.
У меня много друзей.
Интересные и увлекательные уроки.
Праздники Беларуси

Величайшая слава не в том, чтобы никогда не ошибаться, но в том, чтобы уметь подняться каждый раз, когда падаешь. (Конфуций)
Отдел образования, спорта и туризма Свислочского РИК
Besucherzahler
счетчик посещений