Гэтае свята згодна з указам Прэзідэнта адзначаецца кожную другую
нядзелю мая. Дзяржаўныя сімвалы былі зацверджаны на Рэспубліканскім
рэферэндуме 1995 года. Герб, флаг і гімн - гэта атрыбуты моцнай і
незалежнай дзяржавы.
Беларускі флаг лятаў у космас, узнімаўся на самыя высокія горныя
вяршыні, быў у Антарктыдзе. Спартсмены пасля сваіх перамог у рукі
бяруць дзяржаўны флаг. Пад гімн Беларусі флаг краіны паднімаюць на
цырымоніях узнагароджання найбуйнейшых спартыўных спаборніцтваў.
З нашым флагам лёгка знайсці беларускіх балельшчыкаў на трыбунах
розных спартыўных ці музычных форумаў. Герб і флаг нашай краіны
вянчаюць усе дзяржаўныя ўстановы.
А эталоннае гучанне галоўнай песні нацыі - гімна - мы чуем на
розных дзяржаўных мерапрыемствах. Двойчы на дзень ён гучыць у эфіры
тэле- і радыёканалаў краіны - у пачатку і завяршэнні вяшчання. Дарэчы,
эталоннае гучанне гімна было запісана ў студыі Дома радыё. А
эталонныя выявы герба і флага захоўваюцца ў Нацыянальным архіве
Беларусі.
svadebnet.ruknig5.ru