Фальклорна-экалагічны фестываль “Саракі”
У шосты школьны дзень 26 сакавіка ў Навадворскай сярэдняй школе Свіслацкага раёна адбыўся раённы фальклорна-экалагічны фестываль “Саракі”. Удзельнічалі 9 каманд. Вучням было прапанавана прыняць удзел у конкурсе “Дзень добры, птушка!”, конкурсе сінічнікаў, выканаць заданні экалагічнай алімпіяды, пагуляць у народныя гульні на свежым паветры. Дыплом II ступені атрымала каманда нашай школы “Сарока-белабока” (Барчэшэн Паліна, Герман Вераніка, Турок Максім, Ульдзіновіч Кацярына, Банарова Карына, Маер Сяргей). Малайцы! Віншуем з перамогай!
Свята Саракі як бы вяртае дзяцей да адзінства з прыродай, выхоўвае любоў да яе. Правядзенне такіх мерапрыемстаў садзейнічае фарміраванню экалагічнай культуры вучняў, цікавасці да абрадаў і звычаяў беларускага народа.