У Дзень абаронцаў Айчыны мы аддаём належнае вялікай і высакароднай місіі мужчыны — Радзіму абараняць. Гэтае свята чакаюць не толькі дарослыя, але і школьнікі-хлопчыкі. Менавіта яны, хлопчыкі, у будучым стануць вайскоўцамі, якія абароняць мір і спакой сваіх грамадзян.
25 лютага ў рамках дэкады грамадзянска-патрыятычных спраў «Афганістан у лёсе нашых землякоў» для навучэнцаў 5-9 класаў прайшоў тэматычны вечар “Рыцарскі турнір”. Дзяўчынкі павіншавалі хлопчыкаў са святам, а сярод хлопчыкаў былі праведзены конкурсы: “Інтэлектуальны”, “Трапны стралок”, “Размініруй поле”, “Самыя хуткія”,”Санітар”, “Сіла ёсць”. Турнір атрымаўся эмацыянальным і энергічным.
svadebnet.ruknig5.ru