У Дварчанскай базавай школе цікава і пазнавальна
прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Дню народнага
адзінства.
Напярэдадні свята, 16 верасня, у 1-9 класах прайшлі
адзіныя ўрокі да Дня народнага адзінства. Падчас
мерапрыемстваў удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй свята,
мелі магчымасць задаць пытанні па тэме. У гэты дзень быў
праведзены велапрабег “За адзіную Беларусь!” ад памятнага
знака вучням і настаўнікам мікраёна школы, загінуўшым у
гады Вялікай Айчыннай вайны да помніка загінуўшым
аднавяскоўцам у в. Ражкі. Хвілінай маўчання была ўшавана
памяць людзей, якія аддалі сваё жыццё за тое, каб над
нашай галавой было мірнае неба. Актыўна прайшоў
конкурс малюнкаў сярод 1-5 класаў. Навучэнцы 8-9 класаў
пісалі дыктант “Дзень народнага адзінства”.
У шосты школьны дзень была арганізавана кніжная выстава
“Адзінствам моцныя!”. Актыўна прайшла паэтычная акцыя
“Мая родная мова, ганаруся табой!”. Граматамі былі
адзначаны лепшыя чытальнікі. У час правядзення майстар-
класа была створана выява “Сэрдца адзінства” ў колерах
дзяржаўнага сцяга. Мерапрыемствы, прысвечаныя Дню
народнага адзінства завяршыліся акцыяй “Спяём гімн
разам!”
svadebnet.ruknig5.ru