03.09.2022г. у школе для вучняў 6-9 класаў прайшло мерапрыемства “Жывое ў вяках беларускае слова”, прысвечанае Дню беларускага пісьменства і друку. Занятак прайшоў у форме падарожжа-віктарыны.
Дзеці пашырылі свае веды аб паходжанні і асноўных этапах станаўлення сучаснай беларускай літаратурнай мовы, ролі славутых дзеячаў нацыянальнай культуры, гістарычнай і культурнай спадчыне.
У час мерапрыемства гучалі песні, вучні чыталі вершы пра мову, адказвалі на пытанні віктарыны, што садзейнічала выхаванню грамадзянскасці, гонару за Радзіму, павазе і любові да роднай мовы.
svadebnet.ruknig5.ru