Урок мужнасці “У іх лёсе была вайна” прайшоў 16 лютага ў 6-9 класах.
Ён быў прысвечаны 33-гадавіне вываду савецкіх войск з Афганістана.
Праслухаўшы песню “Афганістан”, вучні склалі кластар на тэму
“Вайна”, даведаліся, чаму пачалася вайна 1979-1989гг., колькі яна
працягвалася. Хлопчыкі і дзяўчынкі чыталі ўспаміны афганцаў, расказвалі
пра мужнасць і гераізм звычайных салдатаў і афіцэраў.
Афганская вайна ХХст … Яна яшчэ доўга будзе напамінаць аб сабе,
пакуль жывыя маці герояў, пакуль баляць раны воінаў. Няхай ніколі больш
не прыйдзецца нашым юнакам са зброяй у руках змагацца супраць ворагаў.
Вынікам мерапрыемства сталі выказванні дзяцей аб неабходнасці
захавання міру на Зямлі.
Маер С.М., настаўнік гісторыі
svadebnet.ruknig5.ru